Пад Пецярбургам успыхнуў маштабны пажар пасля выбуху
11- 1.09.2026, 19:37
- 21,820
У горадзе Калтушы пачаўся перапалох.
Раніцай 1 верасня ў горадзе Калтушы каля Санкт-Пецярбурга адбыўся выбух. Пасля яго пачаўся пажар.
Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал «Astra».
У горадзе Калтушы Ленінградскай вобласці паблізу аграфірмы «Выбаржэц» успыхнуў маштабны пажар. Пра гэта распавялі мясцовыя жыхары.
Па іх словах, перад тым, як пачалося ўзгаранне, чуўся выбух.
Паводле папярэдніх звестак, пацярпелых няма.


Нагадаем, 31 жніўня і ў ноч на 1 верасня Сілы абароны Украіны нанеслі ўдары па шэрагу ваенных аб'ектаў - ад часова акупаванага Крыма да тыловых абласцей Расіі, у тым ліку па месцах захоўвання, падрыхтоўкі і пуску ўдарных дронаў у часова акупаваным Данецку.