У Віцебскай вобласці мядзведзь-падлетак завёў звычку есці мёд з вулляў
1- 31.07.2026, 22:02
- 1,224
Відэафакт.
На пасецы лясніцтва ў вёсцы Перавоз на Расоншчыне завёўся мядзведзь-зладзюжка, паведамляе дзяржаўнае выданне «Віцьбічы».
Пасля «налёту» на вуллі з 26 пчаласем'ямі работнікі лясніцтва ўсталявалі фотапастку. Камера зафіксавала віноўцу — мядзведзь-падлетак ламаў вуллі і ласаваўся мёдам.
Падчас аднаго са сваіх візітаў ён нават спрабаваў зацягнуць вулей з сабой у лес, але адысці далёка ад пасекі з ношай яму не ўдалося.
У бліжэйшы час работнікі лясніцтва ўсталююць спецыяльны адпужвальнік.