Беларусаў папярэдзілі пра новы ўсплёск актыўнасці кляшчоў
- 24.07.2026, 13:56
Гэта звязваюць са з’яўленнем новага пакалення — німф.
Спецыялісты папярэджваюць: да канца лета ў Беларусі чакаецца чарговы ўсплёск актыўнасці іксодавых кляшчоў. Гэта звязваюць са з’яўленнем новага пакалення — німф.
«Німфы дасягаюць у даўжыню ўсяго 0,5—1 мм, з-за чаго іх надзвычай складана заўважыць на целе. Пры гэтым маладыя асобіны ані не саступаюць дарослым кляшчам па здольнасці пераносіць інфекцыі. Маленькі памер — вялікая рызыка», — патлумачылі у санітарна-эпідэміялагічнай службе.
Эксперты таксама нагадалі асноўныя меры прафілактыкі: насіць закрытае адзенне светлых колераў, пазбягаць прагулкаў сярод высокай травы і зараснікаў, хадзіць па пратаптаных сцежках, карыстацца сродкамі абароны і не забываць праводзіць агляды сябе і хатніх жывёл пасля вяртання з вуліцы.
Паводле звестак на сярэдзіну ліпеня, сёлета з-за нападаў кляшчоў да медыкаў ужо звярнуліся каля 18 тысяч беларусаў.