20 лiпеня 2026, панядзелак, 22:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Rheinmetall прапанаваў Польшчы маштабную вытворчасць зброі

Rheinmetall прапанаваў Польшчы маштабную вытворчасць зброі

Сярод планаў — будаўніцтва завода ў Польшчы.

Нямецкі абаронны канцэрн Rheinmetall прапанавёў Польшчы шэраг сумесных праектаў, уключаючы вытворчасць бранятэхнікі, артылерыйскіх сістэм, ракетных установак і баяпрыпасаў. Пра гэта паведамляе Business Insider.

Адзначаецца, што ў планы ўваходзяць будаўніцтва першага завода Rheinmetall у Польшчы і інтэграцыя польскіх кампаній у ланцужкі паставак глабальнай карпарацыі па продажы ўзбраенняў. Адпаведная прапанова была накіраваная Міністэрству нацыянальнай абароны Польшчы.

Выданне паведамляе, што на першым заводзе Rheinmetall у Польшчы плануюць распачаць вытворчасць модульных метальных зарадаў MCS для 155-мм артылерыйскіх баяпрыпасаў.

У Rheinmetall таксама прапанавалі наладзіць у Польшчы вытворчасць сямейства цяжкіх гусенічных машын падтрымкі на платформе Leopard 2. У яго павінны ўвайсці браняваныя рамонтна-эвакуацыйныя машыны ARV3, інжынерныя машыны AEV3 і маставыкладчыкі. Гэтыя машыны плануюць пастаўляць польскай і нямецкай арміям, а доля польскіх прадпрыемстваў у ланцужку паставак павінна складаць не менш за 50%.

Кампанія BAE Systems ужо падпісала мемарандум аб узаемаразуменні з двума польскімі абароннымі прадпрыемствамі адносна патэнцыйнай лакалізацыі вытворчасці браняваных рамонтна-эвакуацыйных машын M88A2 у Польшчы. Таксама пагадненне прадугледжвае стварэнне ваенных лагістычных машын на базе грузавікоў з завода MAN у Непаломіцах. Польская група ўзбраенняў PGZ будзе адказваць за іх пераабсталяванне для ваенных патрэб.

Акрамя таго, у Rheinmetall прапанавалі наладзіць сумесную вытворчасць 30-мм аўтаматычных гармат з польскім прадпрыемствам Huta Stalowa Wola. Праект прадугледжвае перадачу тэхналогій і стварэнне поўнага вытворчага цыклу.

Таксама Польшчы прапанавалі наладзіць сумесную вытворчасць пускавых установак GMARS і ракет да іх. Гэтая сістэма сумяшчальная з баяпрыпасамі HIMARS і мае ўдвая большы боекамплект.

Business Insider высветліў, што Rheinmetall таксама плануе прыцягнуць прадпрыемствы PGZ да ланцужка паставак колавых бранятранспарцёраў Boxer для выканання нямецкіх заказаў. Гэтую платформу пазней плануюць прапанаваць Узброеным Сілам Польшчы.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках