Жыхары расійскага Стаўрапаля пілі з унітазаў, каб выйграць $1300
29- 20.07.2026, 0:50
- 10,066
Умова перамогі — апярэдзіць астатніх удзельнікаў.
Конкурс пад назвай «Гульні тронаў» арганізаваў расійскі брэнд сантэхнікі. Мясцовым жыхарам паабяцалі 100 тысяч расійскіх рублёў (каля 1300 долараў) за перамогу, піша канал «Осторожно, новости».
Удзельнікам трэба было піць з унітазаў на хуткасць. У гэтым выпрабаванні перамог малады чалавек, які хутчэй за ўсіх выпіў «безалкагольны пеністы напой з чашы ўнітаза». Брэнд апублікаваў фота шчаслівага пераможцы з грашыма ў руках).
Пасля гэтага арганізатары перайшлі да другога выпрабавання: сем чалавек павінны былі як мага даўжэй прасядзець на ўнітазах з закрытымі крышкамі.
Праз дзесяць гадзін з конкурсу выбылі толькі двое ўдзельнікаў. Астатнія працягнулі барацьбу за грашовы прыз, заявілі прадстаўнікі брэнда, якія таксама размясцілі рэкламу гэтай падзеі ў гарадскіх пабліках.