4 лiпеня 2026, Субота, 4:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На жаль, толькі платна

13
На жаль, толькі платна
ілюстрацыйнае фота

У сацсетках абмяркоўваюць, ці насамрэч медыцына ў Беларусі бясплатная.

Беларуска здзівілася ў Threads, што, нягледзячы на дэклараваную чыноўнікамі бясплатную медыцыну, каб здаць аналізы і зрабіць УГД, ёй трэба заплаціць.

У каментарыях ёй адказалі, што бясплатныя варыянты, магчыма, ёсць, але часта з чэргамі, а ў некаторых выпадках пацыенты сапраўды вымушаныя шукаць больш танныя платныя паслугі ў іншых дзяржаўных установах, як заўважыла «Зеркало».

«Кажуць, медыцына ў Беларусі бясплатная. Я пайшла ў паліклініку з аменарэяй (адсутнасць менструацыі ў жанчын рэпрадуктыўнага ўзросту на працягу пэўнага перыяду. — Заўв. рэд.), мяне бясплатна накіравалі ў дыягнастычны цэнтр, сказалі здаваць шмат аналізаў на гармоны, але там некаторых рэактываў няма, і больш танныя аналізы я не здам. За гэта трэба плаціць у платнай клініцы рублёў на 300. Таксама зрабіць УГД шчытападобнай залозы і малочных залоз — усё платна. Пытанне: гэта ў мяне ўсё так дорага? Ці ёсць спосабы зрабіць танней?» — пацікавілася аўтарка пасту.

«Можна ў іншых дзяржаўных арганізацыях здаць аналізы на гармоны танней. Плюс не факт, што вам прызначылі нармальны спектр. У нас многія грашаць гіпердыягностыкай.

Я здавала аналізы платна ў Абласной бальніцы, напрыклад. Там гармоны не такія дарагія, як у платных цэнтрах», — напісаў ёй адзін з карыстальнікаў сацсеткі. На гэта яму адказалі: «Дык медыцына ж бясплатная».

Іншыя каментатары таксама адзначалі, што часам за паслугі даводзіцца плаціць, або чаканне бясплатнага абслугоўвання можа зацягнуцца.

«Мяне таксама платна накіроўвалі рабіць УГД, ніхто нават не прапаноўваў зрабіць бясплатна ў паліклініцы».

«Можна здаць у іншай бальніцы або паліклініцы за грошы. Будзе танней, чым у прыватных медыцынскіх цэнтрах».

«Гэта ўсё ёсць бясплатна, проста чарга, магчыма, месяц-два. Рэактывы — не ведаю, а УГД дакладна. Спытайцеся, дзе ёсць рэактывы, хай дадуць накіраванне. Не ведаю, з якога вы горада, у Гомелі ў цэнтры радыяцыйнай медыцыны шмат чаго можна праверыць».

«Так кажуць толькі тыя, хто не карыстаўся, або пэўная частка карыстальнікаў».

«У нас медыцына бясплатная толькі калі не хварэць».

«Я была платна ў гінеколага па ўласнай волі, усе аналізы здала платна ў дыягнастычным — там крыху танней, чым у іншых. Робяць добра, хутка, вынік можна атрымаць анлайн. Праўду пішуць, што бясплатна ёсць, але ці будзеце вы чакаць месяц-два гэты запіс, калі ён ёсць. Гэта датычыць любога спецыяліста і любога дыягназу. Гатовыя чакаць — прасіце бясплатны талон на той час, калі ёсць. Калі не, то, на жаль, толькі платна».

«Чаму вам не далі талоны на УГД? Гармоны таксама павінны ўзяць на месцы і адправіць у лабараторыю, дзе ёсць рэактывы».

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках