У Беларусі ўвялі новы крытэрый для вызначэння лепшых прадуктаў
2- 22.06.2026, 17:42
Патрабаванні для атрымання знака якасці ўжорстчылі.
«Урад» унёс змяненні ў Палажэнне аб парадку прысваення Дзяржаўнага знака якасці. Пра тое, што яшчэ будуць патрабаваць ад кандыдатаў, паведамілі ў прэс-службе Савета Міністраў.
Дакументам быў зацверджаны абноўлены склад рэспубліканскай атэстацыйнай камісіі і не толькі.
Ніякіх краін, акрамя Беларусі
Паводле новага крытэрыю прадукцыя не павінна мець у сваёй назве геаграфічных указанняў, не звязаных з тэрыторыяй Беларусі.
У адваротным выпадку яна не атрымае Дзяржаўны знак якасці.
Таксама ў Палажэнне дадалі формулу, якая дазваляе аўтаматызаваць працэс адбору прэтэндэнтаў.
Былі ўнесены адрасныя змены ў асобныя пункты, каб прывесці нормы ў адпаведнасць з устаноўленым парадкам ацэнкі прадукцыі, а таксама для спрашчэння ўспрымання.