22 чэрвеня 2026, панядзелак, 18:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Што вядома пра Энды Бернэма, які можа стаць прэм'ер-міністрам Вялікабрытаніі

Што вядома пра Энды Бернэма, які можа стаць прэм'ер-міністрам Вялікабрытаніі
ЭНДЫ БЕРНЭМ
ФОТА: BBC

Былому мэру Манчэстэра давядзецца перазапусціць Лейбарысцкую партыю.

Лейбарысцкая партыя Брытаніі ўвайшла ў новы крызіс пасля адстаўкі Кіра Стармера. На фоне ўнутранага бунту ў партыі ўжо стартвала барацьба за Даўнінг-стрыт, а галоўным фаварытам называюць Энды Бернэма — мэра Манчэстэра, які нядаўна вярнуўся ў парламент пасля перамогі на выбарах у Мэйкерфілдзе. Калі яму не кінуць сур'ёзны выклік, ужо ў сярэдзіне ліпеня ён можа ўзначаліць партыю і ўрад, піша Daily Express (пераклад — сайт Charter97.org).

Фармальна працэдура пачнецца 9 ліпеня, калі адкрыецца прыём заявак на пасаду лідара. Апошні тэрмін — 16 ліпеня, апошні дзень перад сыходам парламента на канікулы. Калі ў гонку ўступяць некалькі прэтэндэнтаў, кожнаму давядзецца заручыцца падтрымкай не менш як 81 дэпутата-лейбарыста, а таксама атрымаць адабрэнне 5% мясцовых партыйных арганізацый або трох афіліяваных структур. Аднак у Вэстмінстэры ўсё часцей абмяркоўваюць іншы сцэнар — хуткае і фактычна бесканкурэнтнае ўзвышэнне Бернэма.

На гэтым фоне Бернэм выглядае не проста пераемнікам Стармера, а фігурай, здольнай перазапусціць Лейбарысцкую партыю. Яму 55 гадоў, ён даўно ў вялікай палітыцы: быў міністрам культуры, міністрам аховы здароўя, а ў апошнія гады кіраваў Манчэстэрам. Менавіта там ён ператварыўся з партыйнага цяжкаваговага ў самастойнага гульца нацыянальнага маштабу, зрабіўшы стаўку на абарону рэгіёнаў, спрэчкі з Лонданам і зваротную сувязь ад выбарцаў пра бальніцы, транспарт, заробкі і камунальныя рахункі.

Ад Бернэма чакаюць больш жорсткага і жывога стылю, чым у Стармера, якога крытыкавалі за асцярожнасць і страту кантакту з электаратам. Верагодна, новы лідар сканцэнтруецца на аднаўленні дзяржаўных паслуг, узмацненні ролі дзяржавы ў эканоміцы і падтрымцы рэгіёнаў. Але разам з гэтым вырастуць і асцярогі бізнесу: у Бернэма рэпутацыя палітыка, гатовага траціць больш і зрушыць партыю ўлева.

Праўда, новы прэм'ер — калі ім стане Бернэм — атрымае ў спадчыну не трыумф, а краіну з буксуючай эканомікай, праблемамі ў абароннай сферы і знешнепалітычнымі крызісамі. Часу на раскачку ў яго не будзе.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках