Ўдары па паромах: Украіна «адключае» Крым ад Расіі
1- Аляксандр Каваленка
- 22.06.2026, 12:04
- 2,270
У планы на лета расіянам давядзецца ўнесці сур'ёзныя карэктывы.
СБС Украіны паразілі адразу тры паромныя пераправы, недалёка ад порта Каўказ.
Варта адзначыць, што паромнае злучэнне не ўпершыню падвяргаецца ўдарам украінскіх дронаў. Напрыклад, на пачатку сакавіка ГУР МА Украіны нанеслі ўдар па дарожных пераправах «Авангард» і «Славянин», а ў красавіку вынік быў замацаваны ўдарамі па «Славянину».
Сёння ж ясна фіксуецца і пацвярджаецца «карэспандэнтамі» з месца падзей пашкоджанне трох паромаў.
Пакуль іх назвы і прыналежнасць невядомыя, але калі пашкоджанні маюць сур'ёзны характар, то функцыянальных паромаў у Расіі застаецца… усяго два. Так, бо паводле стану на пачатак 2026 у карыстанні акупантаў заставалася ўсяго 7 працаздольных аўтамабільных і чыгуначных паромаў.
Якія планы на лета?
Аляксандр Каваленка, «Фэйсбук»