Пуцін неверагодна слабы
1- Вадзім Дзянісенка
- 2.06.2026, 11:43
- 2,122
Чаму Крэмль баіцца спыніць вайну.
Апошнімі днямі з’явілася мноства публікацый пра тое, што да лістапада настане мір, бо Трампу трэба нешта вырашыць перад выбарамі ў Кангрэс і Сенат. Найбольш радыкальная версія наогул прапануе канспіралагічную тэорыю, нібыта Пуцін дамовіцца з Трампам, што прыпыніць вайну на некаторы час, каб перамаглі рэспубліканцы.
На жаль, усё гэта мае мінімальнае дачыненне да рэальнага жыцця. Чаму?
Па-першае, у Трампа няма рэалістычных рычагоў уплыву на Пуціна, якія прымусілі б Пуціна скончыць вайну. Іх проста не існуе, хто б што там ні казаў.
Па-другое, Пуцін не можа вось так проста спыніць вайну. Гэта ніхто ў Расіі не зразумее. Ні народ, ні эліты. Нават антываенныя. Такое спыненне будзе азначаць, што Пуцін неверагодна слабы. А ён не можа сабе гэтага дазволіць. Таму ўсе гэтыя гісторыі пра дамоўленасці з Трампам — міфічныя.
Па-трэцяе, перамога дэмакратаў у абедзвюх палатах можа быць выгадная Пуціну, бо гэта толькі ўзмоцніць турбулентнасць у амерыканскай палітыцы. І, што не менш важна, не варта занадта пераацэньваць украінскі фактар у выбарчых раскладах.
Па-чацвёртае, пакуль не вырашана пытанне з адкрыццём Армузскай пратокі, у Трампа занадта мала прычын ціснуць на Расію. Бо расійская нафта часткова балансуе недахоп нафты з Персідскага заліва.
А цяпер пра самі перамовы. Пуцін можа пагадзіцца на замарожванне толькі пад вельмі істотным знешнім ціскам. І гэты ціск, зыходзячы з цяперашніх зыходных дадзеных, могуць аказаць альбо Кітай, альбо сумесна Кітай і ЗША.
Таму, на жаль, перамовы мінімальна залежаць ад выбараў у Штатах.
Вадзім Дзянісенка, Facebook