2 чэрвеня 2026, aўторак, 16:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна крушыць лагістыку і СПА акупантаў у глыбокім тыле

2
Украіна крушыць лагістыку і СПА акупантаў у глыбокім тыле
Роберт «Мадзяр» Броўдзі

«Мадзяр» апублікаваў відэа.

У ноч на 29 мая Сілы беспілотных сістэм Украіны працягнулі аперацыю па знішчэнні ваеннай інфраструктуры праціўніка ў глыбокім тыле.

Паводле інфармацыі Роберта «Мадзяра» Броўдзі былі паражаныя:

- радыёлакацыйная станцыя "СТ-68" у Феадосіі (Крым) і зенітны ракетна-артылерыйскі комплекс "Панцыр-С1" у Навафёдараўцы (Крым). Гэта ўжо 27-ы і 28-ы элементы расійскай сістэмы СПА, знішчаныя з пачатку мая;

- у Макееўцы ў Данецкай вобласці гарэлі чыгуначныя цыстэрны з палівам;

- у Марыупалі і Рубежным (Луганская вобласць) знішчаны склады матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння і боепрыпасаў;

- ліквідавана мабільная агнявая група ў раёне Храшчаватага Луганскай вобласці;

- знішчана лагістыка акупантаў у Данецкай, Луганскай і Запарожскай абласцях.

Сістэмныя ўдары ўкраінскіх беспілотнікаў робяць забеспячэнне расійскіх войскаў усё больш праблематычным. Лагістыка на напрамках да фронту ўскладняецца, а пастаянныя страты тэхнікі і складаў змяншаюць магчымасці акупантаў для агрэсіі супраць Украіны.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках