Румынія закрывае генеральнае консульства РФ
8- 29.05.2026, 15:24
- 10,210
Консул абвешчаны персонай нон грата.
Прэзідэнт Румыніі Нікушор Дан абвясціў расійскага консула ў горадзе Канстанца персонай нон грата, консульства будзе закрытае, піша Digi24.
«Учора ўвечары адбыўся сур'ёзны інцыдэнт, у выніку якога пацярпелі двое грамадзян Румыніі. Уся адказнасць за гэты інцыдэнт ляжыць на Расіі - дзяржаве, якая ўжо больш за чатыры гады вядзе агрэсіўную вайну супраць Украіны.
Улічваючы гэтую сітуацыю, Генеральны консул Расійскай Федэрацыі ў Канстанцы абвешчаны персонай нон грата, а Генеральнае консульства Расійскай Федэрацыі ў Канстанцы будзе закрытае», - сказаў ён.
Нагадаем, уначы 29 мая ў прыгранічным румынскім горадзе Галац беспілотнік урэзаўся ў шматпавярховы дом і выбухнуў. Пацярпелі два чалавекі.