7 красавiка 2026, aўторак, 16:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусачкі з хору SPIEVY пакарылі журы польскага шоу «Mam Talent»

2
Беларусачкі з хору SPIEVY пакарылі журы польскага шоу «Mam Talent»

Хор атрымаў чатыры найвышэйшыя ацэнкі.

Жаночы хор SPIEVY, які аб’ядноўвае эмігрантак з Беларусі і Украіны, выйшаў у паўфінал папулярнага польскага тэлевізійнага конкурсу «Mam Talent». Журы высока ацаніла выступленне. Хор атрымаў чатыры найвышэйшыя ацэнкі.

Хор SPIEVY быў створаны ў Варшаве вясной 2023 года і выконвае народныя песні. Для шоу яны абралі калядную песню.

«Тры гады таму мы зразумелі, што нам патрэбна нешта ад нашай зямлі, да якой мы пакуль не можам вярнуцца. Патрэбна нешта ад нашай ДНК. І мы знайшлі апору ў сабе і ў песнях», — патлумачыла журы адна з удзельніц хору.

«Мне вельмі спадабалася, як вы гучыце разам», — ацаніла выступленне польская спявачка і сябра журы конкурсу Агнешка Хыліньская.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках