Ручны мышанёк Пуціна
5- Ігар Эйдман
- 7.04.2026, 14:56
- 5,568
Цяпер чуткі пацвердзіліся.
Bloomberg зліў запіс тэлефоннай размовы Орбана і Пуціна 17 кастрычніка. Орбан прапанаваў Пуціну стаць «мышкай», якая дапаможа расійскаму «льву».
«Наша сяброўства вырасла да такога ўзроўню, што я магу дапамагчы вам любым спосабам. <�…> Дзе б вам ні спатрэбілася мая дапамога, я да вашых паслуг», — сказаў Орбан Пуціну.
У якасці прыкладу Орбан прывёў байку Эзопа, у якой леў аднойчы пашкадаваў мышку, і гэтая мышка потым вызваляе льва, што трапіў у сеткі.
Таксама Орбан сказаў, што іх сяброўства з Пуціным умацавалася ў 2009 годзе, калі Орбан, тады яшчэ будучы лідарам апазіцыі, наведаў Санкт-Пецярбург.
Я патлумачу, на што намякаў Орбан. Ён меў выразна антырасійскую пазіцыю да гэтай вядомай сустрэчы ў 2009 годзе. Аднак пасля яе яго быццам падмянілі: ён стаў сябрам Расіі. Даўно ходзяць чуткі, што Пуцін прыціснуў яго кампраматам, пагразіў знішчыць, але «пашкадаваў» і завербаваў (патрос чэкісцкай стараной). Кампрамат у расійскіх уладаў на Орбана быў ад вядомага мафіёзі Сямёна Магілевіча, з якім Орбан круціў справы яшчэ ў 90-я.
Цяпер гэтыя чуткі пацвердзіліся.
Дарэчы, верагодна, нешта падобнае, але з менш выразным вынікам, было і з Трампам на знакамітай сустрэчы з Пуціным у Хельсінкі ў 2018 годзе, пасля якой на ім твару не было.
Ігар Эйдман, «Фэйсбук»