7 красавiка 2026, aўторак, 15:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Сітуацыя змянілася за апошнія два месяцы»

2
«Сітуацыя змянілася за апошнія два месяцы»
Фота: AP

Былы дырэктар ЦРУ распавёў пра поспехі Украіны.

Расія страціла былую перавагу ў вайне супраць Украіны — такое меркаванне выказаў былы дырэктар ЦРУ Дэвід Пэтрэўс у інтэрв'ю CBS.

Паводле яго слоў, паказальна, што, нягледзячы на значную перавагу Расіі ў колькасці войскаў, узбраенні і маштабах эканомікі (якая ў 10–12 разоў большая за ўкраінскую), украінскай арміі ўдаецца стрымліваць наступ на лініі фронту.

Пэтрэўс таксама адзначыў, што за апошнія два месяцы Сілы абароны Украіны дамагліся больш адчувальных поспехаў, чым расійскі бок. Пры гэтым падобны ход падзей раней лічыўся малаверагодным менавіта з-за розніцы ў рэсурсах і маштабах эканомікі.

Адзін з ключавых фактараў ён назваў інавацыйны падыход Украіны да выкарыстання беспілотных сістэм. На ягоную думку, асаблівая эфектыўнасць дасягаецца дзякуючы таму, як гэтыя тэхналогіі інтэгруюцца ў адзіную сістэму.

«Сапраўдная геніяльнасць у тым, як яны ўсё гэта аб’ядноўваюць», — падкрэсліў ён, маючы на ўвазе агульную экасістэму кіравання і каардынацыі ва ўкраінскіх сілах.

Акрамя таго, Пэтрэўс адзначыў, што ў найбліжэйшыя гады ва Украіне могуць з’явіцца цалкам аўтаномныя баявыя сістэмы: людзі будуць ставіць ім задачы, а выкананне будзе ажыццяўляцца робатамі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках