У Беларусі лютаваў шквалісты вецер
- 7.04.2026, 12:31
- 2,704
МНС паведаміла пра наступствы.
Учора вечарам па краіне пракаціўся шквалісты вецер, у некаторых рэгіёнах не абышлося без наступстваў, паведамілі ў МНС.
У чатырох абласцях — Віцебскай, Брэсцкай, Мінскай і Гродзенскай — ратавальнікам давялося прыбіраць дрэвы, што паваліліся на дарогі.
У Гродне на вуліцы Гаспадарчай парывам ветру сарвала металічны ліст з парапета гандлёвага цэнтра. Ратавальнікі дэмантавалі канструкцыю. Падобная дапамога па прыбіранні рэкламнага шчыта і элементаў даху спатрэбілася ў Брэсце.
Па аператыўных звестках, ва ўсіх выпадках абышлося без пацярпелых.