Ізраіль знішчыў базу расійскіх верталётаў каля Тэгерана
2- 7.04.2026, 11:12
- 8,306
Відэафакт.
Ізраіль нанёс новыя ўдары па тэрыторыі Ірана, знішчыўшы парк ваенных верталётаў паблізу сталіцы. Мэтай сталі аб’екты Корпуса вартавых Ісламскай рэвалюцыі, піша Defence blog.
Атакі былі нанесеныя па двух авіяцыйных аб’ектах у раёне Тэгерана. Армія абароны Ізраіля апублікавала відэа, на якім бачна знішчэнне верталётаў расійскай вытворчасці серыі Мі-17 на вертадроме Фатх у Караджы.
Паводле слоў авіяцыйнага аналітыка Бабака Тагваі, пад удар трапілі машыны тыпу Мі-17В-5 і Мі-171Е, якія выкарыстоўваюцца для транспартавання войскаў і лагістыкі.
Атаку ажыццявілі з дапамогай высокадакладнай крылатай ракеты Delilah, распрацаванай кампаніяй Israel Aerospace Industries. Гэта зброя здольная доўга знаходзіцца над мэтай перад ударам і дакладна паражаць аб’екты нават у складаных умовах.
Тэрмінова: Сёння раніцай ВПС Ізраіля нанеслі ўдар па верталётах авіяцыйнага падраздзялення Сухапутных войскаў КВІР, а таксама па кампаніі Yas Helicopter Services на вертадроме Фатх у Караджы, на захад ад Тэгерана, Іран. Яны апублікавалі кадры, якія паказваюць знішчэнне Мі-17В-5 і Мі-171E… pic.twitter.com/ryfQCBgkMk
— Babak Taghvaee - The Crisis Watch (@BabakTaghvaee1) April 6, 2026