The Times: Новы лідар Ірана — у коме
9- 7.04.2026, 9:54
- 9,594
Сын Хаменеі не можа кіраваць краінай.
Вярхоўны лідар Ірана Маджтаба Хаменеі, які змяніў на гэтай пасадзе свайго загінулага бацьку Алі Хаменеі, у выніку ўдараў ЗША і Ізраіля атрымаў сур'ёзнае раненне і цяпер знаходзіцца ў коме, таму не можа кіраваць краінай. Пра гэта піша The Times са спасылкай на даклад, падрыхтаваны выведкай ЗША і Ізраіля. Паводле звестак выдання, Маджтаба Хаменеі цяпер праходзіць лячэнне ў Куме, які з'яўляецца свяшчэнным горадам для шыітаў.
Пасля ранення ён дагэтуль не прыйшоў да прытомнасці. Лекары ацэньваюць стан яго здароўя як вельмі цяжкі. З-за ранення Маджтаба не кіруе краінай, хоць і атрымаў пасаду Вярхоўнага лідара Ірана. Пра тое, што Маджтабу Хаменеі абралі новым Вярхоўным лідарам Ірана, стала вядома ў другой палове сакавіка бягучага года.
На гэтую пасаду Маджтабу абралі замест ягонага бацькі Алі Хаменеі, які загінуў на пачатку новай вайны на Блізкім Усходзе ў выніку амерыкана-ізраільскага авіяўдару. Але новы іранскі Вярхоўны лідар дагэтуль ні разу не з'явіўся на публіцы. Гэта дало падставу СМІ сцвярджаць, што Маджтаба цяжка паранены.