7 красавiка 2026, aўторак, 9:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расіі — прапушчаны

1
У Расіі — прапушчаны

Украінскія ВМС паказалі сапраўды ўнікальную аперацыю.

Усе бачылі навіны пра паразанне носьбіта «Калібраў» «Адмірала Грыгаравіча», які аказаўся «Макаравым»; нафтавага тэрмінала «Шэсхарыс» у тым жа Наварасійску, дзе і атрымаў «прапушчаны» фрэгат «Макараў». І — зусім ціха праляцела навіна пра паветрана-марскую аперацыю нашых Ваенна-марскіх сіл і Сіл беспілотных сістэм на буровай устаноўцы «Сіваш». А там ёсць шмат дэталяў, якія паказваюць маштаб аперацыі.

Буровая ўстаноўка «Сіваш» выкарыстоўвалася расіянамі для кантролю марской і паветранай абстаноўкі. Гэта буферная зона для кантролю нашых сродкаў па дарозе на акупаваны Крым. Тут расіяне мелі аптычныя і радыёлакацыйныя сродкі кантролю.

Ахова — з элітных падраздзяленняў, на апублікаваных відэа зафіксавана стральба па нашых безэкіпажных катарах (БЭКах). Яны ж і кіравалі наяўнымі сродкамі РЭБ і СПА. Адным словам — добры разведвальны цэнтр дазору са сродкамі сувязі, разведкі і процідзеяння.

Маштаб — вялікая і важная мэта, плюс значная колькасць задзейнічаных намі сродкаў: украінскія безэкіпажныя катары, супрацькарабельныя ракеты, дальнабойныя дроны і дроны аб'ектыўнага кантролю!

Цяпер па сродках.

1) СБС у складзе 413-га палка «Рэйд» працавалі дронамі FP.

2) Безэкіпажныя катары аказаліся не «Магурамі» (украінская надводная беспілотная лодка — Рэд.), а «Сарган-3000». На канчатковых кадрах увогуле відаць, што гэта не катар-камікадзэ, а плавучая турэль з кулямётам. Вораг падаўляўся стралковай зброяй, — я разумею шок расійскіх спецоў, калі з мора страляе кулямёт, з неба ляціць дрон і некалькі крылатых ракет.

3) Ракеты — вельмі цікавы момант на відэа! Там выразна бачны прамавугольны сілуэт транспартна-пускавога кантэйнера (ТПК), а як усім вядома, наша супрацькарабельная ракета «Нептун» мае цыліндрычныя ТПК. То-бок, гэта або новы «Нептун» з паралелепіпедным ТПК, або — шведская супрацькарабельная ракета RBS-15 з баявой часткай 200 кг на далёкасць 200 км. І, магчыма, гэта першы такі пуск па расіянах такімі ракетамі.

Вельмі чакаю дэталяў ад Ваенна-марскіх сіл.

Таму відэа аперацыі на ўстаноўцы «Сіваш» выклікае ў мяне значна больш захаплення, чым чарговы ўдар па носьбіце «Калібраў» або па тэрмінале «Шэсхарыс».

Так, гэта крутая і ўжо сістэмная, не аднаразовая праца па «лапцях», але ўкраінскія ВМС паказалі сапраўды ўнікальную аперацыю з унікальнымі сродкамі паражэння.

Сяргей Місюра, «Фэйсбук»

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках