6 красавiка 2026, панядзелак, 23:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Юрый Пунтус: Я авантурыст

Юрый Пунтус: Я авантурыст
Юрый Пунтус

Вядомы беларускі трэнер узначаліў «Маладзечна».

Юрый Пунтус стаў галоўным трэнерам «Маладзечна» з першай лігі.

Пра гэта паведамляюць сацсеткі клуба.

— Юрый Іосіфавіч — знакавая фігура ў беларускім футболе. Пад яго кіраўніцтвам пачынаў сваё станаўленне барысаўскі БАТЭ. МТЗ-РІПА быў адным з найлепшых клубаў у сярэдзіне нулявых, а зборная краіны ў сваіх шэрагах мела найлепшы склад таго часу.

Юрый Пунтус таксама ўзначальваў брэсцкае «Дынама», «Смалявічы», мазырскую «Славію», «Белшыну», «Тарпеда»-БелАЗ, «Нафтан». Апошнім яго клубам быў «Макслайн».

У паслужным спісе Пунтуса — больш за 500 матчаў на чале каманд вышэйшай лігі, — адзначае прэс-служба «Маладзечна».

Беларускі спецыяліст таксама расказаў пра задачы, якія кіраўніцтва ставіць перад клубам першай лігі.

— Пакуль пра гэта цяжка гаварыць. Банальна: кожны матч будзем старацца перамагаць. Я рызыкнуў. Пазнаёмлюся з хлопцамі і буду весці іх да вялікіх спраў. У добрым сэнсе я авантурыст, — сказаў Пунтус у праграме «На мяжы фола» на «Беларусь 5».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках