6 красавiка 2026, панядзелак, 21:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі змяняюць правілы перапланіроўкі жылля

1
У Беларусі змяняюць правілы перапланіроўкі жылля

З чым стане прасцей?

Савмін змяніў правілы перапланіроўкі жылля ў шматкватэрных дамах. Улады хочуць спрасціць працэдуры для тых, хто робіць рамонт без умяшання ў канструктыўныя элементы будынка. Адпаведны дакумент падпісаў Аляксандр Турчын. Пра гэта паведамляе прэс-служба ўрада.

У Беларусі вырашылі спрасціць частку працэдур, звязаных з перапланіроўкай і пераабсталяваннем жылля. Дакумент датычыцца жылых і нежылых памяшканняў у жылых дамах, а таксама ўстаноўкі індывідуальных антэн і іншых канструкцый на дахах і фасадах шматкватэрных дамоў.

Калі коратка, улады абяцаюць менш бюракратыі там, дзе работы не закранаюць канструктыўныя элементы будынка. Цяпер гідра-, пара- і гукаізаляцыю дазволяць рабіць без распрацоўкі праекта. Акрамя таго, ініцыятару пераабсталявання або перапланіроўкі больш не трэба заключаць дагавор будаўнічага падраду: такія работы ён зможа выканаць сам альбо прыцягнуць тых, хто працуе ў сферы будаўніцтва.

Яшчэ адно змяненне датычыцца саміх межаў таго, што лічаць пераабсталяваннем і перапланіроўкай. З гэтага пераліку выключылі работы, падчас якіх змяняюць нясучыя канструкцыі, пераносяць або змяняюць сістэмы сметце- і газавыдалення, а таксама робяць цеплаізаляцыю. Такія работы ўлады ўжо адносяць да рэканструкцыі, і для іх дзейнічае іншае будаўнічае рэгуляванне.

Асобна ўрад спрасціў узгадненне антэн і «іншых канструкцый» на дахах і фасадах шматпавярховых дамоў, а таксама парадак узаконьвання тых канструкцый, якія ўсталявалі самавольна. Нагадаем, патрабаванне аб узгадненні ўвялі ў 2013 годзе. Для гэтага больш не будуць патрабаваць план-схему размяшчэння. Пры гэтым у самім паведамленні ўрада не расшыфроўваюць, што менавіта ўваходзіць у паняцце «іншыя канструкцыі».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках