Трамп назваў 7 красавіка апошнім тэрмінам для здзелкі з Іранам
12- 6.04.2026, 18:46
- 1,886
Па яго словах, іранскія ўлады вядуць перамовы.
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што прапанова Ірана аб спыненні баявых дзеянняў «значная, але гэтага недастаткова». Па яго словах, аўторак — «апошні тэрмін» для Ісламскай Рэспублікі, каб заключыць пагадненне.
«Яны (іранскія ўлады. — Заўв.) вядуць перамовы. Мы дамагліся змены рэжыму. Гэтыя людзі значна больш разумныя, чым тыя вар’яты», — сказаў Дональд Трамп журналістам.
4 красавіка Дональд Трамп пагразіў Ірану «пеклам», калі цягам 48 гадзін іранскія ўлады не пагодзяцца на здзелку. Як пісаў Axios, прэзідэнт ЗША падаўжыў тэрмін ультыматуму яшчэ на суткі. Напярэдадні ён назваў магчымым заключэнне здзелкі ўжо сёння.
Як пісалі СМІ, напярэдадні Іран і ЗША праз пасярэднікаў абмяркоўвалі часовае спыненне агню, пасля якога бакі дамовяцца аб устанаўленні міру. Аднак іранскі бок адхіліў ідэю перамір’я і запатрабаваў поўнага спынення баявых дзеянняў.