Ізраільскія ВПС разбамбілі буйну базу ВМС Ірана ў Бушэры
- 6.04.2026, 16:05
- 1,754
Моцныя авіяўдары былі нанесеныя сёння ўдзень.
ВПС Ізраіля атакавалі найбуйнейшы іранскі нафтахімічны аб’ект у Эселуйе. Пра гэта заявіў у панядзелак міністр абароны Ізраіля Ісраэль Кац, піша The Jerusalem Post.
Таксама ізраільскія ВПС разбамбілі базу ВМС Ірана ў правінцыі Бушэр. Кадры авіяўдараў з’явіліся ў сеціве некалькі хвілін таму.
Бушэр — горад і порт на поўдні Ірана, адміністрацыйны цэнтр аднайменнай правінцыі. Размешчаны на паўднёвым захадзе Ірана, на ўзбярэжжы Персідскага заліва. У Бушэры размяшчаюцца іранская ваенна-марская база і авіябаза ВПС, комплексы СПА, а таксама падземныя сховішчы ракет і ўдарных беспілотнікаў.