Financial Times: Украіна не дазваляе Расіі скарыстацца ростам цэн на нафту
Атакі ўкраінскіх дронаў не дазваляюць Путіну атрымаць выгаду з вайны на Блізкім Усходзе.
Цана нафты маркі Brent перавышае 100 долараў за барэль, што дазваляе РФ павялічыць даходы, аднак атакі на два асноўныя экспартныя пункты ў Балтыйскім моры могуць іх скараціць, піша Financial Times.
На Прыморск і Усць-Лугу прыпадае больш за 40% марскіх магутнасцяў Расіі для экспарту нафты. Паводле слоў заходняга прадстаўніка службаў бяспекі, толькі ў Прыморску ў выніку атак згарэла нафты на суму $200 млн.
Усць-Луга пастаўляе каля 8% сусветнага аб'ёму нафты. Паводле дадзеных Argus, экспарт гэтай прадукцыі скараціўся прыкладна на 70% пасля атак у апошні тыдзень сакавіка.
Асоба, набліжаная да Мінабароны РФ, заявіла, што ўкраінскія атакі далёкабойных дронаў апярэджваюць расійскія, нягледзячы на пастаянныя ўдары РФ па ўкраінскіх вытворцах беспілотнікаў.
Расія распрацавала шматузроўневую сістэму абароны, якая ўключае радыёэлектроннае падаўленне, фізічныя бар'еры і нават прыцягнула падраздзяленні рэзервістаў для аховы нафтавых аб'ектаў. Аднак гэтага недастаткова, каб супрацьстаяць прагрэсу Украіны ў галіне тэхналогій беспілотнікаў.
Расійскія прадпрыемствы вымушаныя самастойна фінансаваць сродкі абароны ад дронаў, што выклікае неўдовальненне.
Паводле даных расійскіх СМІ, кампаніі, якія не працуюць у энергетычнай галіне, таксама былі вымушаныя інвеставаць у сродкі абароны ад дронаў. Да вясны 2025 года імі былі абсталяваныя да 80% грамадзянскіх прадпрыемстваў.