Міністэрства аховы здароўя пацвердзіла адмену платнай медыцынскай адукацыі
2- 6.04.2026, 15:15
- 1,206
За выключэннем завочнай фармацэўтычнай.
З новага навучальнага года (2026/2027) у Беларусі адмяняецца платная адукацыя па медыцынскіх спецыяльнасцях, вынікае з заявы дзяржаўным СМІ начальніцы галоўнага ўпраўлення кадравай работы і прафесійнай адукацыі Міністэрства аховы здароўя Вольгі Калюпанавай.
Платнае навучанне застанецца толькі на завочнай форме па фармацэўтычным напрамку.
Ці будуць плаціць за адукацыю тыя, хто паступіў у медыцынскія ўніверсітэты ў мінулыя гады, не ўдакладняецца.
Паводле слоў чыноўніцы, у новым навучальным годзе колькасць бюджэтных месцаў на медыцынскія спецыяльнасці павялічыцца на 760. Усяго ў 2026 годзе ў медыцынскія ўніверсітэты запланавана прыняць 3 615 студэнтаў дзённай формы навучання і 55 — завочнай (па фармацэўтычным напрамку).