6 красавiка 2026, панядзелак, 16:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пакістан прапанаваў ЗША і Ірану план спынення агню

3
Пакістан прапанаваў ЗША і Ірану план спынення агню

Ісламабад выступае з ініцыятывай замарозіць канфлікт з сённяшняга дня.

Пакістан перадаў ЗША і Ірану свой варыянт мірнага плана — у выпадку ўзгаднення ён можа ўступіць у сілу ўжо 6 красавіка, паведамляе Reuters са спасылкай на крыніцы.

Паводле суразмоўцаў агенцтва, Ісламабад як пасярэднік прапануе неадкладнае спыненне агню, што дазволіць аднавіць суднаходства праз Армузскі пралів. Пасля гэтага бакам даюцца 15–20 дзён для ўзгаднення больш шырокага пагаднення. Фінальныя перамовы з падпісаннем дакумента павінны адбыцца ў Ісламабадзе.

Мяркуецца, што выніковае пагадненне будзе ўключаць абавязацельства Ірана не распрацоўваць ядзерную зброю ў абмен на зняцце санкцый і разблакіроўку замарожаных актываў.

Паводле звестак Reuters, перамовы па плане вёў камандуючы сухапутнымі войскамі Пакістана Асім Мунір. Ён размаўляў з віцэ-прэзідэнтам ЗША Джэем Дзі Вэнсам, спецыяльным пасланнікам прэзідэнта ЗША Стывам Уіткофам і міністрам замежных спраў Ірана Абасам Арагчы.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках