Беларусцы прыйшоў рахунак ад МТС на 447 рублёў за роўмінг, якім яна не карысталася
9- 6.04.2026, 14:05
- 4,470
У кампаніі сказалі, што ёй «яшчэ пашанцавала».
Беларуска Карына напісала у Threads пра праблему, з якой сутыкнулася падчас адпачынку ў Грузіі. Паводле яе слоў, мабільны аператар МТС налічыў ёй 447 рублёў за выкарыстанне мабільных дадзеных у роўмінгу. Яна сцвярджае, што ў інтэрнэт з тэлефона ў пазначаны аператарам час не выходзіла.
«Ну што ж, МТС, любімы аператар? Хацела сыходзіць ад іх двойчы і лепш бы зрабіла гэта. Сутыкнулася з такім упершыню, але цяпер толькі даведалася, што ў іх гэта — частая гісторыя, як аказалася. Я лятала ў Грузію і падключыла іх паслугу «1 ГБ за мяжой», раней заўсёды ўсё было добра, але не гэтым разам. Паслуга ў мяне была да 7 сакавіка, і я гэта выдатна ведала, таму сёмага чысла мабільныя дадзеныя не выкарыстоўвала, але якім жа было маё здзіўленне, калі я хацела падоўжыць паслугу на наступны дзень і ўбачыла такі мінус на балансе».
Судзячы па скрыншотах, за выкарыстанне мабільнага інтэрнэту Карыне налічылі 447 рублёў. Яна звязалася з кампаніяй, дзе ёй сказалі: «вам яшчэ пашанцавала, у іншых мінусы бываюць большыя».
Аўтарка допісу падала заяву ў МТС, але адказу пакуль не атрымала:
«Сказалі чакаць да месяца. Дзяўчына патлумачыла, што гэта мог быць выпадковы клік, бо ў мяне выдаткавана мала мегабайт. Як вам выпадковы клік на 447 рублёў? Пры тым, што я памятаю, што ў гэты дзень наўмысна не выкарыстоўвала мабільныя дадзеныя і пільна сачыла за гэтым. Паралельна мне пачынаюць прыходзіць паведамленні з напамінамі пра аплату доўгу».