Узброеныя сілы Украіны паразілі расійскі фрэгат «Адмірал Грыгаравіч»
4- 6.04.2026, 13:48
- 8,596
Судна атакавалі дроны.
У расійскім Наварасійску Сілы абароны Украіны паразілі фрэгат «Адмірал Грыгаравіч». Пра гэта заявіў камандуючы Сіламі беспілотных сістэм ЗСУ Роберт Броўдзі (Мадзяр).
«Птушкі СБС у ноч на 6 красавіка нанеслі ўдары па фрэгату «Адмірал Грыгаравіч» у порце Наварасійска і даставілі трохі благадатнага агню на бурыльную ўстаноўку «Сіваш», – распавёў ваенны.
Паводле яго слоў, «Адмірал Грыгаравіч» – першы баявы фрэгат праекта «Бурэвеснік» ВМФ РФ, носьбіт крылатых ракет «Калібр» (8 ракет) і ЗРК «Штыль-1» (24 ракеты). Пускі ракет ППА ажыццяўляліся непасрэдна з борта фрэгата падчас заходу на мэту, што не перашкодзіла яго пашкодзіць, дадае «Мадзяр».
Камандуючы адзначыў, што аперацыя была ажыццёўлена сіламі 1 ОЦ СБС, спланаваная і скаардынаваная СБУ. Ступень пашкоджанняў варожых мэт цяпер вызначаецца разведкай.