«Белавія» абвясціла зніжкі да 40% на рэйсы з Мінска ў два гарады
- 6.04.2026, 10:53
- 1,872
У адным з іх — «квітненне і горы».
Пра зніжкі на рэйсы з Мінска ў Казахстан і назад абвясціў нацыянальны авіяперавозчык «Белавія».
Квіткі са зніжкай да 40% ад мінімальных апублікаваных тарыфаў можна набыць 6 і 7 красавіка ўключна па двух напрамках.
Падарожжа па маршруце Мінск — Алматы — Мінск будзе каштаваць ад 813 рублёў.
«Квітненне і горы ў адным кадры: зялёныя вуліцы, свежае паветра і кава з выглядам на Заілійскі Алатау», — прарэкламавала напрамак «Белавія».
Цэны на квіткі па маршруце Мінск — Астана — Мінск пачынаюцца ад 732 рублёў.