У Дагестане прарвала дамбу: паток зносіць людзей
- 6.04.2026, 9:49
- 6,442
З-за рэзкага ўздыму вады абваліўся мост на расійскай трасе «Каўказ».
У Дагестане прарвала дамбу Геджухскага вадасховішча, перапоўненага з-за моцных дажджоў. Найбольшы ўрон зафіксаваны ў пасёлку Мамедкала, што знаходзіцца ніжэй па плыні, паведамілі ў расійскім МНС.
З-за рэзкага ўздыму вады абваліўся мост на федэральнай трасе «Каўказ», рух на ўчастку цалкам перакрыты ў абодвух напрамках. Паводле звестак пракуратуры Дагестана, каля вёскі Геджух магутная плынь вады змыла некалькі аўтамабіляў.
У сеціве публікуюць відэа, на якіх бачна, як плынь зносіць нават людзей. «Відавочцы спрабуюць ім дапамагчы, але выцягнуць людзей вельмі цяжка з-за моцнага цячэння», — пішуць расійскія паблікі, каментуючы кадры.