ЗСУ ліквідавалі вядомага расійскага прапагандыста
3- 6.04.2026, 8:03
- 9,386
Ён напісаў кнігу пра вайну супраць Украіны.
Мікалай Шарапаў — Z-блогер і аўтар тэлеграм-канала «VELES тихонько пишет» — ліквідаваны Збройнымі Сіламі Украіны.
Пра смерць Шарапава ягоныя паплечнікі паведамілі 4 красавіка: ён памёр ад атрыманых раненняў.
Ён таксама быў аўтарам кнігі «СВОими глазами», прысвечанай вайне ва Украіне. У 2024 годзе за гэтую працу атрымаў расійскую літаратурную прэмію імя Арсеньева.
У сваім тэлеграм-канале з аўдыторыяй каля 50 тысяч падпісчыкаў Шарапаў апісваў паўсядзённае жыццё расійскіх вайскоўцаў на Пакроўскім напрамку і займаўся зборам сродкаў.
Шарапаў родам з Сібіры. З пачатку паўнамаштабнай вайны ў 2022 годзе ўдзельнічаў у баявых дзеяннях, камандаваў разведгрупай і працаваў аператарам беспілотнікаў.