У Адэсе дрон трапіў у шматпавярхоўку
4- 6.04.2026, 7:47
- 2,732
Ёсць загінулыя і параненыя, сярод іх дзеці.
Расія ўначы атакавала Украіну беспілотнікамі, у Адэсе дрон трапіў у шматпавярхоўку.
Дзяржаўная служба Украіны па надзвычайных сітуацыях паказала фота наступстваў удару па шматпавярховым доме ў Адэсе.
«Паводле папярэдняй інфармацыі, загінулі 3 чалавекі, сярод якіх дзіця. Пацярпелі 10 чалавек, сярод іх дзіця. Пажарныя ўратавалі 4 чалавекі, з іх 1 дзіця», — гаворыцца ў паведамленні.


Таксама ратавальнікі адзначаюць, што пад заваламі яшчэ могуць знаходзіцца людзі.