5 красавiка 2026, Нядзеля, 18:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Мінску блогер «губляў» грошы, каб праверыць, колькі людзей іх падымуць і вернуць яму

8
У Мінску блогер «губляў» грошы, каб праверыць, колькі людзей іх падымуць і вернуць яму

У відэа амаль мільён праглядаў.

У Мінску блогер Дзмітрый правёў сацыяльны эксперымент — хлопец роняў некалькі купюр па 50 рублёў, каб праверыць, колькі людзей падымуць і вернуць яму грошы. Відэа набрала амаль 1 млн праглядаў, піша «Зеркало».

На відэа блогер чатыры разы праходзіць па розных вуліцах і роніць купюры. Усе чатыры разы мінакі, якія гэта заўважылі, не забіраюць грошы сабе, а кажуць маладому чалавеку, што ён іх згубіў.

У каментарыях да відэа карыстальнікі пакінулі свае кампліменты беларусам:

«Па маім досведзе ўзаемадзеяння з беларусамі ў межах краіны і за яе межамі, гэта адны з самых добрых, спагадлівых, сумленных, сяброўскіх, ветлівых і адукаваных людзей у свеце», — taste_of_life.nc.

«Як прыемна глядзець, я таксама заўсёды так раблю, нашы беларусы», — zharatravel.

«99% беларусаў так зробяць. Я аб'ехаў 56 краін, і дакладна нашы людзі валодаюць такой выдатнай якасцю, якой не сустрэнеш у іншых краінах. Гонар за краіну і за людзей», — aniskov_andrei.

«Цяпер яшчэ цікавей наведаць Беларусь», — t_e_b_l_o_e_v_a.

«Мы не багатыя, але сумленныя», — dzianismitskevich.

«Я знайшла грошы адзін раз, там была квітанцыя. Грошы атрыманы ад здачы золата ў ломбард. Дык я так замарочылася, карацей, яшчэ бегала па горадзе, каб знайсці гаспадара і вярнуць. Мне казалі: „Ну ты дура“, а я адказвала: «Чалавек проста так не здае золата на грошы», — natikmir.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках