3 красавiка 2026, Пятніца, 22:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Першае заходняе судна здолела прарвацца праз Армузскі праліў пасля пачатку вайны ў Іране

1
Першае заходняе судна здолела прарвацца праз Армузскі праліў пасля пачатку вайны ў Іране

Ім стаў французскі кантэйнерны карабель Kribi.

Кантэйнерны карабель Kribi, які належыць французскай кампаніі CMA CGM, выйшаў з Армузскага праліву.

Гэта, меркавана, першы выпадак, калі судна, звязанае з Заходняй Еўропай, здолела прайсці праз праліў, фактычна заблакаваны Іранам пасля пачатку вайны, піша «Нямецкая хваля» са спасылкай на Bloomberg.

Паводле даных адсочвання суднаў, кантэйнерны карабель пад сцягам Мальты выйшаў з порта Гангут паблізу Дубая і накіраваўся ў бок Ірана. Судна трымалася блізка да іранскага ўзбярэжжа, праходзячы канал паміж астравамі Кешм і Ларак, і адкрыта транслявала свой маршрут. Раніцай 3 красавіка экіпаж паведаміў, што знаходзіцца каля берагоў Маската, гэта значыць ужо на другім баку Армузскага праліву. Дзве крыніцы, знаёмыя з сітуацыяй, пацвердзілі Bloomberg, што кантэйнерны карабель перасёк праліў.

Першае японскае судна прайшло праз Армуз

Таксама 3 красавіка стала вядома, што з Армузскага праліву змог выйсці японскі танкер для перавозкі звадкаванага прыроднага газу — упершыню з пачатку блакады гэтага найважнейшага суднаходнага маршруту Іранам. Інфармацыю пацвердзіла агенцтву Reuters суўладальніца судна — кампанія Mitsui O.S.K. Lines. Калі менавіта танкер перасёк праліў і ці спатрэбіліся для гэтага якія-небудзь перамовы, у кампаніі не ўдакладнілі.

З пачатку вайны ЗША і Ізраіля супраць Ірана Армузскі праліў, праз які праходзіць каля 20% сусветных перавозак нафты і звадкаванага прыроднага газу, фактычна заблакаваны іранскай арміяй. У канцы сакавіка стала вядома, што Іран дазволіў праход праз праліў судам з Расіі, Кітая, Індыі, Ірака і Пакістана.

ЗША і Ізраіль з 28 лютага наносяць па Іране авіяўдары, у выніку якіх былі забіты вярхоўны лідар Ірана аятала Алі Хамэнэі і цэлы шэраг высокапастаўленых чыноўнікаў і сілавікоў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках