Іран няўдала запусціў ракету, выпадкова атакаваўшы Тэгеран
2- 3.04.2026, 20:19
- 3,208
Запасы сучасных ракет у Ірана вычарпаліся.
Крыніцы, звязаныя з іранскай апазіцыяй, паведамілі cursorinfo.co.il пра няўдалы запуск ракеты, якая ўдарыла па заходніх раёнах Тэгерана. Паводле іх звестак, гаворка ідзе пра пуск, ажыццёўлены сіламі КВІР, аднак ракета не дасягнула мэты і ўпала на тэрыторыі сталіцы.
Паведамляецца, што ў выніку інцыдэнту ёсць пацярпелыя, іх колькасць можа вымярацца дзясяткамі. Афіцыйныя іранскія ўлады на дадзены момант не пацвярджалі гэтыя звесткі.
Паводле заяваў апазіцыйных крыніц, прычынай падобных інцыдэнтаў можа быць выкарыстанне састарэлых ракетных сістэм. Адзначаецца, што сучасныя ўзоры ўзбраення, нібыта, вычарпаныя, у сувязі з чым прымяняюцца ракеты больш ранніх пакаленняў, якія адрозніваюцца ніжэйшай надзейнасцю.
Эксперты падкрэсліваюць, што тэхнічныя няспраўнасці або збоі ў сістэмах навядзення могуць прыводзіць да адхілення ракеты ад курсу і яе падзення на ўласнай тэрыторыі, асабліва пры інтэнсіўным выкарыстанні ўзбраення.