ЗСУ здзейснілі налёт на акупаваную частку Луганшчыны
- 3.04.2026, 18:39
- 1,220
Спаленыя «Бук-М1», паліва і склады акупантаў
У ноч на 3 красавіка Сілы беспілотных сістэм (СБС) ЗСУ правялі баявую аперацыю на акупаванай частцы Луганскай вобласці. Мэтамі сталі варожыя ЗРК «Бук-М1», запасы паліва і склады, паведаміў камандзір СБС Роберт «Мадзяр» Броўдзі.
Аперацыю здзейснілі воіны 9-га батальёна «Кайрос» СБС. У глыбокім тыле ЗС РФ каля вёскі Любоўка быў выяўлены комплекс сярэдняй дальнасці «Бук-М1». Яго знішчылі ўдарам БПЛА.
«Гэта самаходная прыблуда савецкіх часоў, прызначаная для барацьбы з манеўранымі аэрадынамічнымі цэлямі, у тым ліку на малых вышынях ад 30 метраў. Гэта не ўратавала комплекс ад незабыўнай апошняй сустрэчы са свабодалюбнай украінскай «птушкай» з баявой часткай 60–100 кг», — распавёў «Мадзяр».
Цыстэрны з палівам для ЗС РФ былі выяўленыя ў вёсцы Шчотавае, прыкладна за 50 км ад лініі фронту. Яны таксама былі знішчаныя.
Трэцяй мэтай сталі склады ЗС РФ у вёсцы Вальяноўск, прыкладна за 140 км ад фронту.
«Працяг будзе», — паабяцаў камандзір СБС.