Poltico: ЗША паразілі амаль усе стратэгічныя мэты ў Іране
3- 3.04.2026, 16:40
- 1,722
Астаткі іранскіх балістычных ракет схаваныя ў падземных бункерах.
У Пентагона заканчваюцца стратэгічна важныя мэты для ўдараў па Іране, хоць прэзідэнт Дональд Трамп настойвае, што ЗША будуць працягваць наносіць удары па Тэгеране яшчэ цягам трох тыдняў, паведамляе Politico.
Як адзначаецца ў публікацыі, «новы адлік часу» для Ірана, пра які Трамп абвясціў у нядаўнім звароце да нацыі, пакідае мала магчымасцяў для правядзення авіяўдараў, неабходных для знішчэння схаваных запасаў балістычных ракет.
У сваім выступленні Трамп таксама заявіў, што ўзброеныя сілы Ірана, абарончая прамысловая база і палітычнае кіраўніцтва «абсалютна знішчаныя» дзякуючы месяцу інтэнсіўных атак з боку амерыканскіх самалётаў і боепрыпасаў.
У той жа час, як адзначаюць аўтары публікацыі, праблемы пагаршаюцца тым, што іранскі рэжым вядзе вайну, якая з’яўляецца не столькі тактычнай, колькі эканамічнай.
Асноўная праблема ў тым, што без сухапутнага ўварвання доступ да іранскіх ваенных аб’ектаў абмежаваны. Акрамя таго, рэшткі запасаў балістычных ракет Тэгерана ўсё цяжэй і цяжэй паражаць, бо тыя, што засталіся, верагодна, знаходзяцца ў ўмацаваных бункерах, адзначыў былы чыноўнік адміністрацыі Трампа, які пажадаў застацца ананімным.