Расійскіх чыноўнікаў пачалі саджаць практычна штодня
1- 3.04.2026, 16:21
- 1,774
Гэты год можа стаць рэкордным.
У 2026 годзе расійскія праваахоўныя органы рэзка актывізавалі крымінальны пераслед высокапастаўленых чыноўнікаў: толькі за першыя тры месяцы пад следствам апынуліся прынамсі 72 кіраўнікі федэральнага і рэгіянальнага ўзроўню, што адпавядае прыкладна шасці затрыманням на тыдзень.
Такія даныя прыводзіць «Новая газета Еўропа», якая падлічыла колькасць спраў у дачыненні да кіраўнікоў, дэпутатаў, мэраў і віцэ-мэраў. Пры гэтым у 2025 годзе агульная колькасць крымінальных спраў супраць чыноўнікаў высокага рангу вырасла амаль на 30% у параўнанні з папярэднім годам, і бягучы год, судзячы па дынаміцы, абяцае быць не менш, а, магчыма, і больш «ураджайным», адзначае выданне.
Сярод 72 фігурантаў, затрыманых у 2026 годзе, — 5 федэральных чыноўнікаў, 23 кіраўнікі рэгіянальных падраздзяленняў федэральных ведамстваў (напрыклад, упраўленняў МУС) і 43 кіраўнікі рэгіянальнага ўзроўню. 26 з іх належаць да вышэйшага эшалона — не ніжэй за намесніка рэгіянальнага міністра. Для параўнання: за ўвесь 2025 год такіх затрыманняў было 80, гэта значыць тэмп складаў прыкладна адну справу кожныя чатыры-пяць дзён.
Усяго за гады поўнамаштабнай вайны супраць Украіны крымінальныя справы заведзеныя супраць 697 федэральных і рэгіянальных чыноўнікаў кіраўнічага звяна. Сярэднегадавая колькасць такіх спраў вырасла ў 2,7 раза: з 60 выпадкаў на год да вайны да 164 пасля яе пачатку.
«Каб выжыць, аўтакратыі трэба наводзіць страх, але не раскручваць машыну вялікага тэрору, — тлумачыць логіку ўлады палітолаг Кацярына Шульман. — Цяпер мы бачым, што кожнае наступнае затрыманне чыноўніка не падаецца публічна як частка нейкай кампаніі, элемент маштабнай чысткі. Наадварот, сістэма пазбягае такой рыторыкі. Тым часам рост рызыкаў для чыноўнікаў, перадзел актываў і немагчымасць бяспечна пакінуць краіну — адзін з галоўных дэстабілізуючых фактараў у сучаснай Расіі», — кажа яна.
Усяго за гады поўнамаштабнай вайны супраць Украіны крымінальныя справы заведзеныя супраць 697 федэральных і рэгіянальных чыноўнікаў кіраўнічага звяна. Сярэднегадавая колькасць такіх спраў вырасла ў 2,7 раза: з 60 выпадкаў на год да вайны да 164 пасля яе пачатку.