3 красавiка 2026, Пятніца, 13:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка пра дэфіцыт медыкаў: Перастаньце ныць, трэба больш працаваць

15
Лукашэнка пра дэфіцыт медыкаў: Перастаньце ныць, трэба больш працаваць

Цынічная заява дыктатара.

На адкрыцці 42‑й гарадской паліклінікі ў Мінску Лукашэнка закрануў пытанне дэфіцыту працаўнікоў у краіне.

«Давайце перастанем ныць і плакаць, што ў нас людзей не хапае. Мне хочацца, каб у Беларусі ўсё было прыгожа і якасна. Людзей у нас хапае. Трэба выбудаваць сістэму так, каб тыя людзі, якія ёсць, маглі працаваць, і зарабляць, і абслугоўваць насельніцтва», — сказаў Лукашэнка.

«Гэта больш чым на 200 працэнтаў датычыцца Міністэрства аховы здароўя. Медыкі як прэзідэнт: колькі трэба, столькі і працуюць», — дадаў ён.

Заўважым, што пасля 2020 года ў Беларусі пачаўся адток лекараў за мяжу. Лік ідзе на тысячы спецыялістаў.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках