Латвія раскрыла імя шпіёна з Беларусі
1- 3.04.2026, 10:54
- 2,730
Рыга лічыць беларускую разведку філіялам расійскага ГРУ.
Служба ваеннай разведкі і бяспекі Латвіі ў сваім штогадовым дакладзе за 2025 год апублікавала імёны афіцэраў, датычных да шпіянажу супраць балтыйскай краіны. У спіс увайшлі шэсць прадстаўнікоў расійскага ГРУ (Аляксей Пыжыкаў, Аляксей Леснікаў, Мікалай Чацвярыкаў, Аляксандр Юшын, Аляксандр Гладкоў і Рыгор Іваноў) і супрацоўнік беларускай ваеннай разведкі Сяргей Баранаў.
Ведамства падкрэслівае цесную інтэграцыю спецслужбаў дзвюх краін, называючы беларускую разведку фактычным «філіялам» расійскага ГРУ. Паводле латвійскага боку, Мінск збірае звесткі ў інтарэсах Масквы. У дакладзе таксама ёсць папярэджанне: у выпадку патэнцыйнага канфлікту паміж Расіяй і Захадам ГРУ плануе задзейнічаць у Латвіі сетку агентаў для правядзення дыверсій і збору звестак, выкарыстоўваючы метады, ужо апрабаваныя ва Украіне.