3 красавiка 2026, Пятніца, 12:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Kia выклікала сапраўдны ажыятаж сваімі недарагімі аўтамабілямі

1
Kia выклікала сапраўдны ажыятаж сваімі недарагімі аўтамабілямі
Фота: Kia

Усталяваны новы рэкорд продажаў.

Недарагія аўтамабілі дамінуюць у мадэльным шэрагу Kia. Дзякуючы такім машынам вытворца ўстанавіў чарговы рэкорд продажаў. Асаблівую ўвагу Motor1 прыцягнула статыстыка мадэляў Kia у ЗША – на самым важным аўтамабільным рынку свету.

Там з пачатку 2026 года прададзена 207 015 новых аўтамабіляў Kia. Рост у параўнанні з мінулым годам склаў 4,1%. Недарагія кросоверы Kia аказаліся самымі запатрабаванымі машынамі. Пакупнікі найчасцей выбіралі Sportage і новы Telluride.

Раней медыя паведамлялі пра сусветныя продажы Kia, якія па выніках 2025 года дасягнулі 3,13 мільёна аўтамабіляў. Гэта гучны рэкорд для кампаніі. Аб’ёмы продажаў павялічыліся на 2%. Хоць вынік аказаўся ніжэйшы за ўнутраныя прагнозы на ўзроўні 3,22 мільёна аўтамабіляў.

Па выніках 2026 года Kia плануе рэалізаваць 3,35 машын ва ўсім свеце. Чакаецца, што асноўнымі драйверамі продажаў стануць новыя мадэлі кросовераў Telluride і Seltos 2-га пакалення.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках