3 красавiка 2026, Пятніца, 12:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Лубянку трэба сцерці з твару зямлі»

5
«Лубянку трэба сцерці з твару зямлі»

Стала вядома, калі будзе гатовая ўкраінская далёкабойная балістыка.

Украінская ВПК-кампанія FirePoint працягвае працу над балістычнай ракетай FP-9. Чакаецца, што яе дасяжнасць складзе 850 км, а маса баявой часткі — 800 кг. Першыя пускі павінны адбыцца ўжо ў сярэдзіне 2026 года.

Пра гэтую ўкраінскую распрацоўку распавёў Дзяніс Штылерман, галоўны канструктар і саўладальнік Fire Point. У інтэрв'ю Дзмітрыю Гардону ён заявіў, што ва Украіне будзе адбывацца поўны цыкл вытворчасці такіх ракет.

Толькі адна дэталь, неабходная для FP-9, з'яўляецца замежнай. Усё астатняе вырабляецца на месцы.

Колькі будзе каштаваць FP-9

Штылерман паведаміў, што да 500 тысяч долараў папярэдне каштуе ўжо распрацаваная менш магутная версія — FP-7. Яна здольная пераадолець адлегласць у 300 км і мае баявую частку да 250 кг.

«Дзявятка [FP-9] — не ведаю, паглядзім. Зараз мы яе зробім, запусцім, зразумеем, таму што на паперы ўсё было гладка, але пра яры забыліся. Зараз у нас па дзявятцы ўсё гатова, акрамя рухавіка. Рухавік зараз пражжом, пабачым, стане зразумелым цэнаўтварэнне», — сказаў галоўны канструктар.

Абстрэлы вайсковых мэтаў у Расіі

Саўладальнік FirePoint адзначыў, што тэарэтычна FP-9 павінен дацягвацца да Масквы. На яго думку, удары па праціўніку павінны быць скіраваныя менавіта на сталіцу дзяржавы-агрэсара.

«Расія — монацэнтрычная краіна. Гэта ва Украіне ў нейкім маленькім горадзе можа быць шыкоўная станкабудаўнічая індустрыя сусветнага ўзроўню. У РФ такога няма. У іх усё сканцэнтравана ў Маскве. Што адбываецца ў Белгарадзе, Калуге, Разані, Туле, ніякім чынам на настроі ў Расіі не ўплывае», — лічыць Штылерман.

«Маё меркаванне як абывацеля: Лубянку [ФСБ] трэба сцерці з твару зямлі. Там велізарная колькасць аб'ектаў — Генштаб, Мінбароны, маскоўскі НПЗ, «Алмаз-Антэй», [абараначныя прадпрыемствы] Хрунічава, «Звезда», «Стрэла», — дадаў Штылерман.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках