3 красавiка 2026, Пятніца, 12:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Узброеныя сілы Украіны знішчылі расійскую сістэму РЭБ «Палантын» коштам $20 млн

3
Узброеныя сілы Украіны знішчылі расійскую сістэму РЭБ «Палантын» коштам $20 млн

Відэа ўдару знялі на Запарожскім напрамку.

Аператары дронаў Lasar’s Group Нацыянальнай гвардыі Украіны знішчылі сістэму РЭБ «Палантын» на Запарожскім напрамку.

Як паведамляе Цензор.НЕТ, пілоты ва ўзаемадзеянні з сумежнымі падраздзяленнямі выявілі і паразілі сістэму праціўніка, якая прыкрывала сродкі ППА.

Атрымаўшы дакладныя каардынаты месцазнаходжання мэты, экіпажы БПЛА нанеслі па ёй серыю удараў — у выніку аб’ект цалкам знішчаны.

Вораг страціў тэхніку коштам каля $20 млн, што зніжае яго магчымасці супрацьдзеяння дронам у гэтым сектары.

Кадры баявой працы ўкраінскіх абаронцаў апублікаваныя ў Telegram-канале НГУ.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках