Буйны банк Беларусі абвясціў пра ўвядзенне лімітаў на зняцце наяўных
- 2.04.2026, 22:02
- 2,638
З 1 мая.
Буйны банк Беларусі абвясціў пра ўвядзенне лімітаў на зняцце наяўных за мяжой. Падрабязнасці паведамляе «Белаграпрамбанк».
Ліміты па картах банка будуць уведзены з 1 мая 2026 года. Максімальная сума наяўных, якія выдаюцца за суткі, складзе 10 000 рублёў (у эквіваленце). З іх — 500 рублёў (ці іх эквівалент) — будуць даступныя для зняцця бескантактавым спосабам. У тым ліку з выкарыстаннем рэквізітаў банкаўскіх картак (токенаў, якія былі згенераваныя ў мабільных плацежных сэрвісах).