Аб стварэнні серыяла пра Гары Потэра пакажуць спецвыпуск
- 2.04.2026, 21:42
Ён выйдзе вельмі хутка.
Аб стварэнні серыяла паводле «Гары Потэра» выйдзе дакументальны спецвыпуск.
HBO Max апублікаваў трэйлер і постар.
Эпізод назвалі «У пошуках Гары: Майстэрства за кулісамі магіі» (Finding Harry: The Craft Behind the Magic Special).
Паведамляецца, што спецвыпуск з'явіцца на стрымінгу ўжо 5 красавіка. Стужка прыурочаная да 25-годдзя фільма «Гары Потэр і філасофскі камень».
У эпізодзе фанаты патэрыяны ўбачаць людзей, датычных да ўвасаблення новай версіі гісторыі пра знакамітага чараўніка. Пакажуць многіх: ад рэжысёраў па кастынгу і мастакоў па касцюмах да спецыялістаў па спецыяльных эфектах.
Адзін з цікавых момантаў, што ўваходзяць у дакументальны выпуск, — кастынг на ролі залатога трыа: Гары, Рона і Герміёны.
Стваральнікамі праекта сталі Франчэска Гардынер і Марк Майлод. Пісьменніца і «мама» Гары Дж. К. Роўлінг таксама прыняла актыўны ўдзел у шоу. У тытрах яна будзе пазначаная як выканаўчы прадзюсар.
Ідэя серыяла ў тым, каб паказаць больш дэталёвую версію гісторыі Роўлінг. Кожны сезон серыяла будзе заснаваны на адной з кніг серыі. Напрыклад, гледачы змогуць убачыць быт сям'і Малфояў, што раскрые характар і дзяцінскія траўмы аднаго з антаганістаў сагі — Драко Малфоя.
Ужо выйшаў трэйлер першага сезона. Відэа стала самым прагляданым у гісторыі HBO і HBO Max. За першыя 48 гадзін пасля публікацыі трэйлер пра юнага чараўніка набраў 277 млн праглядаў на розных платформах.