2 красавiка 2026, Чацвер, 20:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Reuters: Расія непазбежна скараціць здабычу нафты

Reuters: Расія непазбежна скараціць здабычу нафты

З-за ўкраінскіх атак.

Скарачэнне здабычы нафты ў Расіі непазбежнае, паколькі ўкраінскія атакі на партавую інфраструктуру, трубаправоды і нафтаперапрацоўчыя заводы зменшылі экспартныя магчымасці РФ на 1 мільён барэляў у суткі, або на пятую частку ад агульнай магутнасці.

Пра гэта піша Reuters.

Як мінімум 20% ад агульнага аб'ёму экспартных магутнасцяў Расіі не працуюць, што істотна менш за пікавае значэнне ў 40% у сакавіку, але, паводле слоў трох крыніц у галіне, усё яшчэ дастаткова, каб паўплываць на расійскую здабычу нафты — трэцюю па велічыні ў свеце пасля ЗША і Саудаўскай Аравіі.

Галоўны расійскі балтыйскі порт Усць-Луга прыпыніў экспарт нафты тыдзень таму пасля ўдараў украінскіх дронаў і пажараў. Паводле крыніц Reuters, паколькі ўкраінскія дроны атакуюць як экспартную інфраструктуру, так і нафтаперапрацоўчыя заводы РФ, расійская нафтаправодная сістэма перапоўнена нафтай, а сховішчы таксама перапоўніваюцца.

Гэта азначае, што некаторым нафтавым радовішчам давядзецца скараціць здабычу, каб пазбегнуць далейшага перапоўнення сістэмы, піша Reuters.

«Яшчэ да ўкраінскіх атак на балтыйскія порты экспартныя магутнасці Расіі былі абмежаваныя, паколькі праца нафтаправода «Дружба», па якім расійская нафта пастаўляецца ў Венгрыю і Славакію, была прыпыненая са студзеня», — гаворыцца ў публікацыі. — «Здабыча расійскай нафты летась знізілася ўсяго на 0,8% да 10,28 мільёна барэляў у суткі, што складае каля дзясятай часткі сусветнай вытворчасці, нягледзячы на санкцыі Захаду і атакі ўкраінскіх беспілотнікаў на нафтаперапрацоўчыя заводы».

Як паведамлялася, разбуральныя ўдары ўкраінскіх беспілотнікаў па ключавых расійскіх портах прывялі да падзення аб'ёмаў паставак нафты з краіны-агрэсара да найніжэйшага ўзроўню за больш чым год і падарвалі фінансаванне ваенных выдаткаў Крамля.

Паўторныя атакі на нафтавыя экспартныя тэрміналы ў Прыморску і Усці-Лузе выклікалі пажары ў рэзервуарах і спынілі пагрузачныя работы на працягу большай часткі мінулага тыдня, скараціўшы патокі праз гэтыя порты прыблізна да трэці ад узроўню папярэдняга тыдня і зменшыўшы даходы Масквы ад нафты больш як на 1 мільярд долараў, піша Bloomberg.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках