2 красавiка 2026, Чацвер, 19:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Большасць замежнікаў у Вільнюсе — беларусы

Большасць замежнікаў у Вільнюсе — беларусы

У сталіцы Літвы пражываюць 18,2 тысячы нашых суайчыннікаў з часовым відам на жыхарства.

Мэр Вільнюса Валдас Бенкунскас сцвярджае, што з 76 тысяч замежнікаў, якія жывуць у горадзе, толькі 15 тысяч з'яўляюцца грамадзянамі краін Еўрапейскага саюза, піша LRT.

Колькасць асоб, якія не з'яўляюцца грамадзянамі ЕС і жывуць у Вільнюсе, хутка расце. У 2020 годзе іх было каля 22 тысяч, а пасля 2023 года назіраецца значны скачок. Мінулым годам колькасць жыхароў, якія не з'яўляюцца грамадзянамі ЕС, у сталіцы Літвы ўжо дасягнула 58 тысяч і была ўдвая большай, чым у 2022 годзе, калі іх было 29 тысяч.

Найбольшая колькасць грамадзян краін, што не ўваходзяць у ЕС, прыбыла ў Вільнюс з Беларусі: крыху больш за 18,2 тысячы з іх маюць часовы від на жыхарства ў Літве. Яшчэ 5,5 тысячы чалавек прыбылі з Украіны, і крыху больш за 2,4 тысячы чалавек з'яўляюцца грамадзянамі Расіі.

У Вільнюс таксама прыехалі жыць людзі з такіх краін, як Індыя, Узбекістан, Таджыкістан, Пакістан, Азербайджан, Турцыя, Кыргызстан, Бангладэш, Грузія, Казахстан, Нігерыя і Камерун.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках