2 красавiка 2026, Чацвер, 16:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы паднялі на смех «адмену» амерыкана

12
Беларусы паднялі на смех «адмену» амерыкана

Ініцыятыва рэстарана стала падставай для жартаў у інтэрнэце.

Навіна пра перайменаванне амерыкана ў «нашую каву» ў меню Мак.by не пакінула абыякавымі сацсеткі. Карыстальнік Threads пад нікам oh.marina.luchina Charter97.org прыводзіць самыя папулярныя:

— Зазяркалле па-беларуску: смешна і сумна адначасова.

— Чаму не беларусіана?

— Прапаную пачаць барацьбу з засіллем чужаземшчыны з скасавання слова «прэзідэнт» разам з яго носьбітам.

— Які сюр!

— Добра, што не ЛуКава.

— Тыя ж вайбы, як калі вулічнае асвятленне не ўключылі. Адзін у адзін.

— Божа, чым людзі займаюцца?

— Зараз зажывём.

— А капучына, латэ і флэт уайт — спрадвечна беларускія назвы?

— Нарэшце сабралі першы ўраджай рабусты з-пад Талачына.

— Наша кава — гэта мусіла быць растваральная кава са згушчонкай.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках