2 красавiка 2026, Чацвер, 16:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Паніка ў Маскве і Падмаскоўі: вытворчасць пераносяць на Урал і ў Сібір

27
Паніка ў Маскве і Падмаскоўі: вытворчасць пераносяць на Урал і ў Сібір

З-за атакаў украінскіх дронаў.

Вытворчыя магутнасці ракетна-касмічнай галіны Расіі плануюць перанесці з Масквы і Падмаскоўя ў рэгіёны — на Урал і ў Сібір. Як паведаміў кіраўнік «Раскасмаса» Дзмітрый Баканаў на пленарным пасяджэнні Савета Федэрацыі, усе магутнасці Цэнтра імя М. В. Хрунічава будуць перанесеныя з Масквы ў Амск, а серыйная вытворчасць ракетных рухавікоў — з пляцоўкі хімкінскага НВА «Энергамаш» у Перм. Паводле яго слоў, гэтыя рашэнні накіраваныя на зніжэнне сабекошту і аптымізацыю вытворчасці.

У студзені ў «Раскасмасе» ўжо абвясцілі пра поўны перанос выпуску ракет сямейства «Ангара» з маскоўскай пляцоўкі ў Амск — філіялам Цэнтра Хрунічава ў Амску з 2007 года з'яўляецца вытворчае аб’яднанне «Палёт», дзе і плануецца сканцэнтраваць выпуск ракет. Ракетныя рухавікі будуць вырабляць на пермскім прадпрыемстве «Пермскія маторы». Перамяшчэнне магутнасцяў зойме тры гады, адзначыў Баканаў.

Рашэнне аб пераносе вытворчасцяў было прынята на фоне рэгулярных удараў ЗСУ па расійскай прамысловай і энергетычнай інфраструктуры. Так, увечары 27 сакавіка беспілотнікі атакавалі Смаленскі авіяцыйны завод, які, паводле звестак украінскіх спецслужбаў, выпускае крылатыя ракеты і БПЛА. Налёт адбыўся ў той жа дзень, калі рэгіён наведваў намеснік кіраўніка Савета бяспекі РФ Дзмітрый Мядзведзеў, які інспектаваў выкананне дзяржаўнага абароннага заказу.

У тую ж ноч, паводле даных губернатара Валагодскай вобласці Георгія Філімонава, восем беспілотнікаў атакавалі «прамысловую пляцоўку» ў Чарапаўцы. Згодна з аналізам Exilenova+, гаворка ідзе пра АТ «Апатыт» — найбуйнейшага ў Еўропе вытворцу фасфарутрымлівальных угнаенняў.

28 сакавіка пад ударам апынуўся завод «Промсінтэз» у Чапаеўску Самарскай вобласці — адзін з найбуйнейшых вытворцаў выбуховых рэчываў у Расіі. OSINT-канал «КіберБорошно» паведаміў, што атаку здзейснена дальнабойнай украінскай ракетай FP-5 «Фламінга», і апублікаваў відэа траплення ў вытворчую зону, дзе адбываецца сінтэз выбуховых рэчываў. Акрамя таго, у сакавіку ўдары наносіліся па хімзаводах у Тальяці, Цвярской і Пермскай вобласцях.

А ў ноч на 31 сакавіка ЗСУ ў чацвёрты раз за тыдзень нанеслі ўдар па порце Усць-Луга ў Ленінградскай вобласці. Разам з портам Прыморск, які таксама неаднаразова падвяргаўся атакам, гэтыя тэрміналы забяспечваюць 40% расійскага экспарту нафты.

Каментуючы атакі, прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў прызнаў, што расійскія ўлады не здольныя гарантаваць поўную абарону аб’ектаў крытычнай інфраструктуры ад беспілотнікаў.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках