1 красавiка 2026, Серада, 13:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расія не змагла захапіць Пакроўск і Мірнаград

Расія не змагла захапіць Пакроўск і Мірнаград

Частка гарадоў застаецца пад кантролем Украіны.

Частка Пакроўска і Мірнаграда ў Данецкай вобласці дагэтуль пад кантролем украінскіх войскаў. Акупанты не змаглі захапіць гэтыя тэрыторыі.

Пра гэта «РБК-Украіна» распавёў спікер групоўкі войскаў «Усход» Грыгорый Шапавал.

«Цяпер у зоне групоўкі войскаў «Усход» мы фіксуем больш за ўсё баявых сутыкненняў менавіта ў раёне Пакроўска і Канстанцінаўкі. Праціўнік не зможа праводзіць ніякіх масіраваных атак на іншых напрамках, пакуль трымаюцца Пакроўск і Мірнаград», — распавёў Шапавал.

Паводле яго слоў, 7-ы корпус ДШВ выконвае шмат работы ў раёне Пакроўска і Мірнаграда і працягвае знаходзіцца ў гэтых гарадах, наладзіўшы лагістыку.

«Частка гэтых гарадоў дагэтуль знаходзіцца пад нашым кантролем. Значная частка тэрыторый у гэтай агламерацыі знаходзіцца ў шэрай зоне, але праціўнік там пакуль завяз», — дадаў спікер.

Нагадаем, расійскія войскі пачалі вясенне-летняе наступленне ў Данецкай вобласці. Галоўны ўдар скіравалі на Ліманскі напрамак — менавіта ён адкрывае шлях да Славянска і Краматорска.

Акупанты спрабуюць прарваць так званы «пояс крэпасцяў» украінскай абароны.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках